fdroiddata/metadata/com.google.zxing.client.android/be/description.txt
2019-03-29 07:32:14 +01:00

16 lines
2.4 KiB
Plaintext
Raw Blame History

This file contains ambiguous Unicode characters

This file contains Unicode characters that might be confused with other characters. If you think that this is intentional, you can safely ignore this warning. Use the Escape button to reveal them.

Чытайце інфармацыю са штрых-кодаў ці стварайце QR-коды, каб дзяліцца адрасамі, кантактамі ці тэкстам паміж прыладамі.
Пошук кніг, прадуктаў і вэб-старонак адбываецца ў Google (у залежнасці ад краіны знаходжання), але ў наладах можна стварыць уласную кнопку пошуку, напраклад duckduckgo.com/?q=%s ці wikibooks.org/w/index.php?search=%s.
Падтрымліваюцца наступныя тыпы кодаў:
* UPC-A і UPC-E * EAN-8 і EAN-13 * Code 39; 93; 128 * ITF * Codabar * RSS-14 (усе варыянты) * QR Code * Data Matrix * Aztec (бэта-якасць) * PDF 417 (альфа-якасць)
Праглядзіце вэб-сайт для выпраўлення непаладак і тлумачэння дазволаў. Дадатак дазваляе дзяліцца кантактамі, дадаткамі, і закладкамі ў QR-кодах. Вось чаму неабходны дазвол на доступ да кантактаў. Глядзіце «Наведаць сайт распрацоўкі» ніжэй ( https://github.com/zxing/zxing/wiki/Frequently-Asked-Questions ).
Калі вашая прылада не скануе, паспрабуйце абысці хібы прылады ў наладах. Уключыце ўсе з іх, а потым адключайце па чарзе, каб вызначыць, што неабходна. Калі і гэта не дапамагло, паспрабуйце ачысціць кэш і налады ў наладах Андроіда.
Калі сканаванне ўсё яшчэ не працуе і вы думаеце, што гэта праблема дадатка, адпраўце паведамленне аўтару з наступнай інфармацыяй. Паведамленні без яе не будуць прымацца да ўвагі.
- Тып прылады - Асноўнае апісанне таго, што не працуе: падзенне? не скануе? выгладае дзіўна? - Пацверджэнне, што вы паспрабавалі вышэй адзначаныя крокі - Запіс лога прылады ад моманту запуску